Duration 21:00

Сталіца беларускага Палесся, дзе Піна дае буську Прыпяці. Бусь Беларусь 6: Пінск

10 569 watched
0
927
Published 30 Oct 2021

Калі вам падабаецца «Бусь Беларусь», калі ласка, падтрымайце праект праз «Спонсарскую падпіску»: /channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join Трэвэл-блог «Бусь Беларусь» ад грамадскай кампаніі «Годна» распавядае пра краіну, якой хочацца даць буську. У шостым выпуску вядоўцы едуць у Пінск і з любоўю дзеляцца ўражаннямі ад горада і людзей, што там жывуць. Прадстаўнікі TikTok-пакалення «Бусь Беларусь» адкрываюць невялікія гарады і мястэчкі, знаёмяцца з тымі, хто рупіцца пра захаванне спадчыны, дбае аб прыгажосці малой радзімы ці, хай сабе, проста жыве тут. Мы не проста паказваем архітэктурныя помнікі, распавядаем гісторыі сівой даўніны, але шукаем эмоцыі ў сучаснасці, залазім у закінутыя будынкі і… спрабуем замовіць каву з раслінным малаком. У вандроўкі па несталічнай Беларусі запрашаюць шоумен Мікіта Найдзёнаў і зоркі беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава ды Мікіта Бялевіч. Як і чым жывуць, пра што думаюць і мараць беларусы ў розных кутках краіны? Мясцовыя героі і гарадскія дзівакі, супольнасці і яркія ініцыятывы адзіночак, традыцыі ды сучасныя гісторыі. Пра ўсё гэта ў выпусках трэвэл блога «Бусь Беларусь» на канале «Годна»! Першы выпуск: Лепель — Ушачы — Полацк: /watch/gIumJBJL_3HLm Другі выпуск: Браслаў — Друя — Глыбокае: /watch/IZWP5j2zVcRzP Трэці выпуск. Бабруйск: /watch/QilDEaNsIrpsD Чацвёрты выпуск. Мазыр: /watch/YGuoPFcmlYKmo Пяты выпуск. Палессе: /watch/wpmKle61ZZ11K Саўндтрэк праекта — песню «Не сядзі дома» слухайце на ўсіх лічбавых музычных пляцоўках: https://band.link/vyNs9 TikTok-старонкі «Годна»: https://tiktok.com/@ hodnaby https://tiktok.com/@ hodnamusic https://tiktok.com/@ homanby https://tiktok.com/@ hodnytiktok https://tiktok.com/@ symbalby Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: /channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join 00:00 Кароткі агляд выпуска 00:50 Экскурсія па Пінску 01:30 Ваяж па Піне 02:00 Касцел і Іезуіцкі калегіум 02:40 Уплыць з Пінска. Можна? Беларускі Піцер 04:05 Пінск vs Мазыр спрэчкі за першасць 05:08 Пінская Італія і палец палешука 06:30 Знакамітыя людзі Пінска 07:30 Дом Валянціны Орды 07:48 Магдэбурскае права і герб Пінска 09:33 Краязнаўчы музей 11:20 Тру сторі — сапраўдны сумны шлюб 12:58 Драўляны ровар і... драўляны гелікоптар? 16:25 Каталог адзення 16:44 Статут ВКЛ 19:25 Высновы Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: https://instagram.com/hodnaby https://facebook.com/hodnaby https://t.me/hodnaby https://twitter.com/hodnaby https://vk.com/hodnaby https://ok.ru/hodnaby /hodnaby https://tiktok.com/@ hodnaby

Category

Show more

Comments - 143